viasna on patreon

Журналістку цягаюць на допыты з-за скаргі на міліцыянта

2011 2011-08-01T11:23:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гомельская журналістка Алена Германовіч паскардзілася на дзеянні супрацоўніка міліцыі Аляксандра Кошмана ў пракуратуру. Міліцыянт затрымаў карэспандэнтку БелаПАН падчас адной з акцыяў маўклівага пратэсту.

Ініцыятарка звароту крытычна ставіцца да перспектываў прыцягнення да адказнасці правапарушальніка ў пагонах.

Алена Германовіч:

- Мяне ўжо некалькі разоў выклікалі на размовы і так званыя апытанні ў пракуратуру і Упраўленне асабістай бяспекі УУС. Што да маёра Кошмана, які ў дачыненні да мяне ўжыў супрацьпраўныя дзеянні, то яго, відаць, ніхто нікуды не выклікаў. Мне здаецца, што аніякага плёну для мяне не будзе, што наўрад ці я атрымаю нейкае маральнае задавальненне ад разбіральніцтваў. Але канчаткова ўсё будзе ясна, калі прыйдзе адказ з пракуратуры. Хацелася б, каб зварот у пракуратуру абараніў мяне ў будучым ад нападаў такіх міліцыянтаў, як маёр Кошман.

3 ліпеня акрэдытаваную ў Гомельскай вобласці карэспандэнтку недзяржаўнай агенцыі БелаПАН Алёну Германовіч спынілі міліцыянты ў раёне Прывакзальнай плошчы і даставілі ў пастарунак. Паводле словаў журналісткі, непасрэдна ў момант затрымання маёр Аляксандр Кошман даў указанні сваім падначаленым са словамі: “Трымайце яе, гэта журналістка”. Такім чынам, гаворка ідзе пра свядомае стварэнне супрацоўнікам праваахоўных органаў перашкодаў у прафесійнай дзейнасці журналіста.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства