Затрыманні каля горацкай калоніі
Актывісты “Еўрапейскай Беларусі” паведамілі, што ў выніку разгону акцыі ў падтрымку Зміцера Дашкевіча затрыманыя трое сябраў гэтай моладзевай арганізацыі - Аляксандр Вялітчанка, Аляксей Сямчыла і Уладзімір Радкевіч.
Паплечнікі Дашкевіча, якія сёння прыехалі ў Горкі, разгарнулі перад будынкам калоніі расцяжку з надпісам "Спыніце пераслед". Праз 5 хвілінаў з’явіліся супрацоўнікі міліцыі і пачалі разганяць пікет, тады пікетоўцы селі на зямлю. Міліцыянты забралі ў іх расцяжку і пачалі затрымліваць моладзь. Праз хвілін 10-15 пад’ехаў аўтазак, у які запіхнулі найбольш актыўных і павезлі ў мясцовы РАУС. Па словах актывістаў “Еўрапейскай Беларусі”, у аўтазаку яны налічылі больш за 20 чалавек.
Акрамя сябраў моладзевых дэмакратычных арганізацый падтрымаць Зміцера Дашкевіча ў Горкі сёння прыехалі журналісты, старшыня АГП Анатоль Лябедзька і лідэр кампаніі "Гавары праўду" Уладзімір Някляеў.