viasna on patreon

Марэк Мігальскі накіраваў запыт па справе Бяляцкага ў Еўракамісію

2011 2011-08-05T14:08:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/migalskimarek.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі

Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі

Услед за асуджальнай заявай старшыні Еўрапарламента Ежы Бузака па справе арышту Алеся Бяляцкага, у Бруселі прадпрымаюцца далейшыя крокі ў гэтай справе на узроўні Еўракамісіі, перадае Радыё Рацыя.

Пра свае захады ў гэтай справе паведаміў еўрадэпутат Марэк Мігальскі.

- Я пераслаў Еўракамісіі пісьмовы запыт па справе затрымання Алеся Бялацкага, ведаючы, што дзеянні беларускіх уладаў ужо чарговы раз парушаюць асноўныя правы чалавека. Камісія мае тры тыдні на адказ у гэтай справе. Мы таксама пераслалі інфармацыю ў СМІ, каб паведаміць грамадству пра пра чарговы акт бяспраўнага затрымання. Я яшчэ выслаў Яцку Протасевічу, старшыні Дэлегацыі Еўрапарламента па справах Беларусі, ліст, метай яго з'яўляецца каардынацыя дзеянняў па прадухіленні чарговай хвалі рэпрэсій.

Марэк Мігальскі актыўна уключыўся ў дапамогу рэпрэсаваным у Беларусі. Некалькі месяцаў таму ягонае бюро стала адным з арганізатараў збору сродкаў і кампутараў для праваабарончага цэнтра «Вясна» пасля чарговай канфіскацыі тэхнікі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства