viasna on patreon

Старшыня Еўрапарламента заклікаў вызваліць Алеся Бяляцкага

2011 2011-08-05T09:14:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/buzek.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Старшыня Еўрапарламента заклікаў беларускія ўлады вызваліць Алеся Бяляцкага. Зварот Ежы Бузэка быў апублікаваны ў лічаныя гадзіны пасля затрымання беларускага праваабаронцы.

У звароце кіраўнік Еўрапейскага Парламента выказвае здзіўленне з прычыны новага ціску на Праваабарончы цэнтр “Вясна” і асабіста на кіраўніка цэнтра Алеся Бяляцкага. Ежы Бузэк заклікаў беларускія ўлады вызваліць праваабаронцу, а разам з ім і іншых палітычных вязняў.

- Вельмі турбуе мяне паведамленне аб тым, што беларускія ўлады працягваюць рэпрэсіі супраць людзей, якія змагаюцца за фундаментальныя правы чалавека, - гаворыцца ў заяве Ежы Бузек. - Затрыманні людзей на вуліцы пераносяць нас усіх думкамі ў цёмныя часы камуністычнага мінулага, мы не хочам, гэта паўтарылася зноў. Гэтая практыка не прымальная ў нашым кантыненце ў ХХІ стагоддзі, - цытуе каментар кіраўніка Еўрапарламента РАР.

Ежы Бузэк падкрэсліў, што Еўрапарламент заўсёды знаходзіцца на баку беларускага народа.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства