viasna on patreon

ЕС заклікаў беларускія ўлады растлумачыць прычыны затрымання Алеся Бяляцкага

2011 2011-08-06T11:22:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/eshtan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заклікала беларускія ўлады неадкладна растлумачыць прычыны затрымання праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Пра гэта гаворыцца ў заяве Эштан, размешчанай на сайце Еўрапейскай службы знешнепалітычнай дзейнасці.

Дыпламат выказала занепакоенасць затрыманнем "выбітнога праваабаронцы" і тым фактам, што прыватнае жыллё Бяляцкага "было абшуканае дзяржаўнымі службамі бяспекі".

"Вярхоўны прадстаўнік зноў заяўляе пра сваё глыбокае шкадаванне адносна неаднаразовых актаў запалохвання і ўціску мірных праваабаронцаў у Беларусі, а таксама адносна працягу адмаўленняў у прадастаўленні юрыдычнага статусу незалежным праваабарончым арганізацыям у краіне", — цытуе заяву БелаПАН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства