Расія зноў зацікавілася "чорнымі спісамі" сваіх грамадзян у Беларусі
https://spring96.org./be/news/45033
2011
2011-08-09T10:44:44+0300
2011-08-09T10:44:44+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Пра гэта заявіў кіраўнік Міхаіл Фядотаў — кіраўнік Савета па правах чалавека пры прэзідэнце Расіі.
Па яго словах, якія цытуюць інфармагенцтвы, Расія хоча ведаць, каму з яе грамадзян і чаму забаронены ўезд у Беларусь. Праблема "чорных спісаў" будзе абмяркоўвацца на паседжаннях расійска-беларускай кантактнай групы. У яе, як мяркуецца, увойдуць сябры расійскага прэзідэнцкага савета і Грамадскай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.
Фядотаў кажа, што праз амбасадара Беларусі ў Маскве перадаў у адміністрацыю
Аляксандра Лукашэнкі ліст, які датычыць стварэння сумеснай кантактнай групы.
Ідэя стварыць такую групу з'явілася ў Расіі ў траўні, калі ў Мінску ішлі суды
над апазіцыянерамі, а з краіны высылалі расійскіх праваабаронцаў.