viasna on patreon

Людзі ахвотна выказваюць салідарнасць з Алесем Бяляцкім

2011 2011-08-09T17:48:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bialiacki-victory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Ужо першы дзень збору паручальніцтваў за кіраўніка ПЦ “Вясна”, які пяты дзень знаходзіцца пад вартай у следчым ізалятары, вызначыўся дастатковай актыўнасцю. Вельмі кранальна тое, што цягам дня 9 жніўня ў офіс арганізацыі завіталі не толькі вядомыя грамадскія дзеячы, калегі-праваабаронцы, журналісты, ахвяры рэпрэсіяў, якія калісьці звярталіся ў “Вясну” па дапамогу, але і тыя людзі, якія проста са СМІ даведаліся пра пераслед вядомага праваабаронцы. Таксама тэлефануюць людзі з розных рэгіёнаў Беларусі і выказваюць жаданне даслаць свае хадайніцтвы поштай.

Сярод асобаў, якія ўжо выказалі свой давер і падтрымку спадару Бяляцкаму -  літаратуразнаўца і палітолаг Аляксандр Фядута з жонкай Марынай, пісьменнік і грамадска-палітычны дзеяч Уладзімір Някляеў з жонкай Вольгай, старшыня ліквідаванай партыі “Надзея” Алена Яськова, жонка палітвязня Вольга Бандарэнка, калегі-праваабаронцы Раіса Міхайлоўская, Людміла Гразнова, Антаніна Кавалёва, журналісты Вікторыя Колчына і Генадзь Барбарыч.

Шчыра дзякуем усім добрым людзям, што адгукаюцца на просьбу “Вясны”. Мы ўпэўненыя, што і Алеся падбадзёрыць вашая падтрымка.

Сёння жонка Натялля і калегі перадалі яму першую перадачу ў СІЗА. Сам Алесь пачуваецца нармальна. Таксма вядома, што ніякія следчыя дзеянні з яго ўдзелам пакуль не вядуцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства