viasna on patreon

БХД пачынае кампанію канферэнцый за вызваленне палітвязняў

2011 2011-08-10T14:11:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Беларуская хрысціянская дэмакратыя распачынае кампанію праваабарончых канферэнцый за вызваленне палітычных вязняў – мерапрыемствы пройдуць ва усіх рэгіёнах, дзе адбываюць пакаранне зняволеныя за Плошчу.

Па словах сустаршыні партыі Віталя Рымашэўскага, перад правядзеннем канферэнцый ставяцца дзве галоўныя мэты – давесці мясцовым чыноўнікам пра асабістую адказнасць за пераслед дэмакратычных актывістаў, а таксама актывізаваць рэгіянальную дапамогу:

- Давесці да тых людзей, хто непасрэдна адказвае сёння за ціскі, за рэпрэсіі на беларускіх палітвязняў, што яны будуць несці персанальную адказнасць за тое, што зараз адбываецца. Яны не здолеюць прыкрыцца вышэй стаячым кіраўніцтвам, заканадаўствам, якое яны трактуюць па-свойму. Кіраўнікі калоніі, людзі адказныя за гвалт, за здзекі над палітзняволенымі, павінны ведаць, што яны панясуць пакаранне за гэта, што будуць несці поўную адказнасць і што беларускае грамадства за гэтым сочыць.

Адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі дадае, што першая падобная канферэнцыя пройдзе ў Магілёве і адбудзецца у наступную сераду, а удзел у ёй возьмуць таксама і замежныя дыпламаты:

- Палова палітвязняў знаходзіцца ў Магілёўскай вобласці, таму мы вырашылі пачаць менавіта з гэтага месца. Мы плануем і ўжо пачалі запрашаць палітыкаў, праваабаронцаў, адвакатаў, сваякоў палітвязняў, перш за ўсё тых, якія сядзяць у Магілёўскай вобласці, дыпламатаў, і, безумоўна, журналістаў. Будуць закранутыя такія пытанні, як юрыдычны аспект, як пісаць, на што больш звярнуць увагу. Мы спадзяемся, што скаардынаваць нашую дзейнасць вядомыя праваабаронцы. Безумоўна, важны аспект і міжнародны.

У след за Магілёўшчынай канферэнцыі ў абарону палітычных вязнях плануецца правесці ў Віцебску і Гародні – у тых абласцях, дзе сканцэнтравана найбольшая колькасць папраўчых калоній.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства