viasna on patreon

Амбасадар Нямеччыны пабываў з візітам у “Вясне”

2011 2011-08-11T15:59:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vajl.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Крыстаф Вайль, Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі

Крыстаф Вайль, Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі

11 жніўня Крыстаф Вайль, Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі, наведаў офіс “Вясны”.

Спадар Вайль выказаў словы падтрымкі сям’і, родным Алеся Бяляцкага і калегам з праваабарончага цэнтру.

Нагадем, што ўпаўнаважаны Федэральнага ўрада Нямеччыны па правах чалавека Маркус Лёнінг зрабіў заяву, у якой патрабуе неадкладнага вызвалення старшыні ПЦ “Вясна”.

Нямецкі бок рэзка асудзіў прымяненне крымінальнага заканадаўства для таго, каб “па палітычных матывах прымусіць маўчаць яшчэ аднаго актыўнага прадстаўніка беларускай грамадзянскай супольнасці".

Фэдэральны ўрад патрабуе спынення рэпрэсій адносна апазыцыйных няўрадавых арганізацый і іх актывістаў і вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі.

Раней салідарнасць з Алесем Бяляцкім выказалі Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан і першы сакратар амбасады Крыс Паніка, а таксама амбасадар Вялікабрытаніі Розмары Томас.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства