viasna on patreon

Марэк Мігальскі: рашэнне польскага чыноўніка падрывае ідэю салідарнасці

2011 2011-08-12T16:30:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/migalski-press.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэпутат Еўрапарламенту і намесьнік Дэлегацыі па суадносінах Беларусь – Еўразвяз Марэк Мігальскі правёў у Катавіцах прэсавую канферэнцыю з нагоды арышта правабаронцы Алеся Бяляцкага і прадстаўлення Генпракуратурай Польшчы інфармацыі Беларусі аб банкаўскіх рахунках старшыні ПЦ "Вясна".

“Беларусы змагаюцца за дэмакратыю, гэтак жа, як палякі ў мінулым стагоддзі. Рашэнне польскага чыноўніка падрывае ідэю салідарнасці, падрывае нашу нацыянальную марку”, - сказаў Марэк Мігальскі.

На думку еўрадэпутата, прадстаўленне беларускім следчым інфармацыі аб банкаўскім рахунку Бяляцкага не адпавядае прынцыпам прававой дэмакратычнай дзяржавы. Бо перададзеная інфармацыя на самой справе пагражае жыццю і здароўю беларускай апазіцыі.

“Калі рашэнне пракуратуры было прынята ў адпаведнаці з дзеючым у Польшчы законам, то такі шкодны закон павінен быць зменены палітыкамі. Абавязак генеральнага пракурора палягае ў даследаванні пытання як мага хутчэй. Калі закон быў парушаны, чыноўнік павінен панесці наступствы свайго рашэння”,- заявіў Марэк Мігальскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства