viasna on patreon

Памілаваныя палітвязьні выходзяць на свабоду (абнаўляецца)

2011 2011-08-13T17:39:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vyzvalennie-kazakou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 жніўня на свабоду выйшлі памілаваныя прэзідэнтам фігуранты справы аб "масавых беспарадках" 19 сьнежня 2010 году. З Бабруйскай калоніі выйшлі на волю Зьміцер Дрозд, Арцём Грыбкоў і Сяргей Казакоў. Андрэй Пратасеня, які адбываў пакараньне ў той самай калоніі адмовіўся ад напісаньня прашэньня аб памілаваньні, таму застаўся за кратамі.

Калонію №15 пад Магілёвам пакінуў Яўген Сакрэт, з папраўчай калоніі №8 у Воршы выйшаў Васіль Парфянкоў.

З папраўчай калоніі №3 у пасёлку Віцьба пад Віцебскам выйшаў на свабоду Уладзімір Яроменак. Сярод памілаваных таксама Віталь Мацукевіч. Вызвалены Аляксандр Квяткевіч, які адбываў пакараньне ў Івацэвічах.

Нагадаем, што 11 жніўня прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка памілаваў 9 фігурантаў крымінальнай справы, заведзенай пасьля падзеяў на плошчы Незалежнасці ў Мінску 19 сьнежня 2010 году.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства