Каля 100 жыхароў Магілёўшчыны штогод абскарджваюць прымусовае лячэнне ў ЛТП
Адпаведныя касацыйныя скаргі грамадзяне падаюць у Магілёўскі абласны суд. Такім чынам яны спрабуюць аспрэчыць рашэнні раённых судоў.
Практыка паказвае, што некаторыя грамадзяне, спрабуючы аспрэчыць рашэнні судоў першаснай інстанцыі аб прымусовым накіраванні ў ЛТП, наймаюць сабе адвакатаў.
Як паведамляе Радыё Магілёў, судзя Магілёўскага абласнога суда Аляксей Якаўлеў адзначыў, што станоўчыя характарыстыкі па месцы працы, а таксама добраахвотнае лячэнне хранічнай алкагольнай залежнасці, у тым ліку праз кадзірааванне, не з’яўляюцца перашкодай для накіравання ў ЛТП.
“Былі выпадкі, калі грамадзяне прыходзілі на судовае пасяджэнне і казалі, што ўжо паспелі жаніцца і стварыць маладую сям’ю. Яны таксама задавалі пытанне – як можна накіраваць бацьку маладой сям'і ў ЛТП? Тым часам гэта таксама не з’яўляецца перашкодай для накіравання ў ЛТП. Такіх грамадзян мы таксама накіроўваем на лячэнне”, - адзначае Аляксей Якаўлеў.
Трэба адзначыць, што накіраванне ў ЛТП мала чым адрозніваецца ад пазбаўлення волі, а ўмовы ўтрымання ў ЛТП нярэдка можна расцаніць не іначай як катаванні і бесчалавечнае абыходжанне. Акрамя таго, як сцвярджаюць самі "кліенты" ЛТП, ніякага лячэння ў гэтых установах не праводзіцца, а прымусовая праца крайне нізка аплочваецца.