viasna on patreon

Дэпутата Еўрапарламента Марэка Мігальскага зьнялі з цягніка і адправілі назад, у Польшчу

2011 2011-08-15T10:29:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/migalskimarek.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі

Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі

У ноч з 14 на 15 жніўня ў Беларусь не ўпусьцілі польскага дэпутата Еўрапарламента Марэка Мігальскага.

Інцыдэнт здарыўся на перасячэнні мяжы Цярэспаль-Брэст. Пасла вывелі з цягніка і адвялі ў зону памежнага кантролю, дзе Марэку Мігальскаму паведамілі, што яго не ўпусцяць у Беларусь. Памежнікі  не патлумачылі прычынаў такога рашэння, паведамляе польскае агенцтва РАР.

Дэпутат ехаў у Мінск па запрашэнні Праваабарончага цэнтра "Вясна". Падчас свайго знаходжання ў Беларусі ён павінен быў сустрэцца з прадстаўнікамі такіх арганізацый, як ПЦ “Вясна”, БХК, БАЖ, а таксама членамі Міжнароднай назіральнай місіі і лідэрамі апазіцыі.
Важным пунктам знаходжання Мігальскага ў Мінску павінна была быць сустрэча з сем'ямі палітвязняў, у тым ліку з блізкімі Зміцера Бандарэнку, шэфства над якім узяў еўрадэпутат.

Нагадаем, што Марэк Мігальскі з'яўляецца намесьнікам сябра Дэлегацыі па адносінах з Беларуссю і Еўразвязам. Дэпутат пастаянна сочыць за сітуацыяй у Беларусі і вельмі часта звяртаецца да парламенцкай камісіі з пісьмовымі запытамі ў дачыненні да парушэньняў правоў чалавека і абмежаваньні грамадзянскіх свабодаў у нашай краіне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства