Пасьля 10 сутак вызвалены Раман Васільеў
Нечакана аб 11-ай раніцы 18 сьнежня пасьля адміністрацыйнага аршыту вызвалены маладафронтавец Раман Васільеў.
Паплечнікі чакалі вызваленьня Рамана 19 жніўня, як было абвешчана на судовым паседжаньні. ”У судзе казалі, што мае суткі да суду не залічваюцца, аднак у пастанове напісалі, што залічваюцца,” — апавядае Раман Васільеў.
Раман Васільеў асуджаны 9 жніўня за пікет у падтрымку Зьмітра Дашкевіча, які адбыўся ў Горках 2 жніўня. Юнак адседзеў да суду 3 жніўня адзін дзень, пасьля хлопца адпусьцілі дахаты, бо ён запатрабаваў адваката й суд перанесьлі.
“Нам паведамілі, што Рамана могуць вызваліць 18 жніўня, але пасля адміністрацыя ізалятара абвергнула гэтую інфармацыю й сказала пра 19 чысло. Казалі, што яны не перазлічваюць суткі,” — апавядае Тацяна Шапуцька, каторая была асуджана 3 жніўня за той жа пікет у падтрымку Зьмітра Дашкевіча.
Нагадаем, заўтра 19 жніўня ў Дрыбіне вызваліцца апошні асуджаны за пікет у падтрымку Зьмітра Дашкевіча — Мікола Дземідзенка. Маладафронтавец атрымаў 17 сутак арышту.