У Магілёве таксама не дазволілі правядзенне пікета ў падтымку Алеся Бяляцкага
https://spring96.org./be/news/45277
2011
2011-08-22T09:33:54+0300
2011-08-22T09:33:54+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/buhel.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Заяўнікі Барыс Бухель і Аляксей Колчын атрымалі адказ з Магілёўскага гарвыканкаму аб адмове ў правядзенні пікетавання 22 жніўня. Праваабаронцы хацелі правесці пікет з патрабаваннем вызвалення свайго калегі Алеся Бяляцкага ў цэнтры гораду.
Згодна з адказам, яны не выканалі патрабаванняў рашэння гарвыканкама "Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Магілёве" у частцы заключэння дамоваў з органамі міліцыі, медыцыны і камунальнымі службамі. Такія дамовы заўнікі мусяць заключаць ў тым выпадку, калі масавыя мерапрыемствы арганізуюцца "без удзелу органаў дзяржаўнай улады". Яшчэ адной прычынай адмовы стала тое, што адзіным дазволеным месцам для масавых мерапрыемстваў у Магілёве з'яўляецца стадыён па вул. Чалюскінцаў, які знаходзіцца ў бязлюдным месцы.