viasna on patreon

Сьледства адмаўляецца зьмяніць меру стрыманьня Алесю Бяляцкаму

2011 2011-08-22T10:00:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dfr-kdk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхар Сьветлагорска Тэльман Масьлюкоў атрымаў адмову на сваё хадайніцтва аб зьмене меры стрыманьня ў дачыненьні да Алеся Бяляцкага.

Сьледчая упраўленьня Дэпартаменту фінансавых рассьледваньняў Камітэту дзяржкантролю па Мінскай вобласьці і гораду Мінску Касынкіна ў пастанове аб адмове адзначыла, што хадайніцтва Тэльмана Масьлюкова не падлягае задавальненьню “на падставе таго, што 05.08.2011 у адносінах Бяляцкага А. В. абраная мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту, падставаў для зьмены дадзенай меры стрыманьня няма”.

Нягледзячы на першую адмову, збор паручальніцтваў за Алеся Бяляцкага працягваецца. Ужо сабрана каля 600 хадайніцтваў з розных гарадоў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства