Баранавіцкі гарвыканкам не можа ўказаць дакладнае месца правядзення масавых мерапрыемстваў
Баранавіцкі гарвыканкам не можа пакуль указаць дакладнае месца правядзення масавых мерапрыемстваў. Гэта стала вядома пасля таго, як выканкам забараніў правядзенне трох пікетаў, хоць заяўнікі правільна ўказвалі на стары парк, як гэта вызначана рашэннем выканкама № 1497 ад 16.06.2009 года.
З гэтай нагоды баранавіцкія грамадскія актывісты (Сяргей Гоўша, Віктар Сырыца, Рыгор Грык, Вячаслаў Болбат) вырашылі падаць калектыўны зварот на перагляд рашэння выканкама № 1497 ад 16.06.2009 года, якое недакладна вызначае месца правядзення масавых мерапрыемстваў.
Намеснік кіраўніка ідэалягічнага аддзелу гарвыканкаму Сяргей Пузікаў абяцаў праваабаронцу Сяргею Гоўшы паказаць пляцоўку для масавых мерапрыемстваў не толькі на схеме, але і на тэрыторыі старога парку.
Але да гэтага часу спадар Пузікаў так і не паказаў ні схемы, ні самой пляцоўкі. Ён спасылаецца на тое, што кіраўнік гарвыканкаму ў адпачынку, а без яго схему намаляваць чыноўнікі не могуць.