viasna on patreon

Жонка Алеся Бяляцкага сустракаецца з кіраўніцтвам Польшчы

2011 2011-08-23T19:41:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Працягваецца візіт жонкі Алеся Бяляцкага ў Польшчу. Сёння яна сустракалася з палітыкамі ў Варшаве. Жонка Бяляцкага заклікала іх спрыяць вызваленню як Алеся Бяляцкага, так і ўсіх палітычных зняволенных у Беларусі.

Стварэнне ў Польшчы механізмаў супрацоўніцтва і дапамогі рэпрэсаваным у Беларусі – гэта спроба кампенсацыі тых наступстваў, якія сталі вынікам прадастаўлення польскай пракуратурай банкаўскіх рахункаў Алеся Бяляцкага, якія ляглі ў аснову абвінавачання і арышту старшыні праваабарончага цэнтра "Вясна", віцэстаршыні Міжнароднага фонду правоў чалавека Алеся Бяляцкага – сказаў пасля сустрэч у Сейме з найважнейшымі палітыкамі Грамадзянскай платформы віцэстаршыня соймавай камісіі замежных спраў Робэрт Тышкевіч:

- Самай лепшай кампенсацыяй за тое, што здарылася будзе стварэнне ў Польшчы эфектыўнай сістэмы аховы інфармацыі для супрацоўніцтва беларускай апазіцыі з Польшчай і еўрапейскімі краінамі, каб такі інцыдэнт ніколі не паўтарыўся. Толькі такая сістэма адновіць пачуццё бяспекі ў асяроддзі беларускай апазіцыі. Акрамя таго размаўляем пра ўсе іншыя формы дапамогі, якія ужываюцца ў выпадку дапамогі арыштаваны.

***

Сёння жонка Алеся Бяляцкага мела сустрэчу з маршалкам Сейма Рэчыпаспалітай Гжэгажам Схетынам, еўрадэпутатам Яцэкам Пратасевічам, са старшынёй камісіі па замежных справаў Сейма Анджэем Галіцкім, паслом Робертам Тышкевічам.

Плануюцца сустрэчы, магчыма, з прэм'ер-міністрам Дональдам Тускам, кіраўніком МЗС Радаславам Сікорскім, міністрам справядлівасці Кшыштафам Квяткоўскім, кіраўніцтвам Фонда Свабода і Дэмакратыя.

* * *

Жонка Алеся Бяляцкага падзялілася з журналістам Радыё Рацыя сваімі першымі ўражаннямі ад сустрэч з польскімі палітыкамі:

- Сустрэчы сёння адбыліся на высокім узроўні. Спадзяюся, што перспектыва гэтых размоваў павінна быць станоўчай як для Беларусі, так і для Алеся, а таксама ўсіх тых палітычных зняволеных, якія зараз утрымліваюцца ў Беларусі.

Зараз, на жаль, ёсць звесткі, звязаныя з тым, што ў Мінску затрыманы таксама праваабаронцы "Вясны" Алёна Лапцёнак і ў Гродне Віктар Сазонаў. Такім чынам, відавочна, што затрыманні працягваюцца і колькасць зняволенных павялічваецца.

У часе зразмовы мы не раздзялялі справу Алеся Бяляцкага і іншых палітычных зняволеных. Справа Бяляцкага сталася такім моцным каталізатарам, які дазволіць вырашыць праблему і іншых палітзняволеных. Пра гэта вялася размова.

Чытаць цалкам

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства