Каліта, Губарэвіч, Семянюк патрапілі пад крымінальную справу
Сяргей Семянюк перакананы, што супраць трох
актывістаў БНФ была ўчыненая правакацыя ў тым жа стылі, як і супраць Зьмітра
Дашкевіча і Эдуарда Лобава.
Паводле спадара Семянюка, пра крымінальную справу супраць трох актывістаў БНФ
па тэлефоне яму паведаміў сьледчы. Ён выклікаў усіх на допыт 25 жніўня: Алеся
Каліту на 9-ю раніцы, Сяргея Семянюка – на 11.30, Максіма Губарэвіча – 26 жніўня.
Крымінальную справу завялі нібыта за пабоі ахоўніку офіснага цэнтру, у якім
месьціцца новая сядзіба БНФ.
Сяргей кажа, што сапраўды быў інцыдэнт, ахоўнік ў п'яным стане ў пазапрацоўны
час чапляўся да актывістаў Партыі БНФ, якія прыехалі на Сойм, і тыя яго былі
вымушаныя спыніць і вывесьці з будынку, пасадзіць у таксі. Але на наступны
дзень ахоўнік зьняў пабоі, у яго нібыта зламанае рабро, і напісаў пазоў, што
яго зьбілі.
Сяргей перакананы, што гэта правакацыя, такая ж, якая была арганізаваная супраць
Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава, якіх засудзілі да 2 і 3 гадоў турмы нібыта
за зьбіцьцё невядомых.
Каліце, Губарэвічу, Семянюку таксама пагражае пазбаўленьне волі.