viasna on patreon

Гомель: праваабаронцы інфармавалі працоўны калектыў аб арышце Алеся Бяляцкага

2011 2011-08-26T16:51:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gomiel-bialacki-akcyja1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

«Разведку боем» назвалі праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка акцыю, якую яны правялі 25 жніўня каля прахадной ПУП «Віпра» у Чыгуначным раёне абласнога цэнтра, паведамляе "Гомельская вясна".

Каля паўгадзіны актывісты раздалі скончыўшым змену рабочым друкаваныя матэрыялы аб арышце свайго калегі.Задача складалася не толькі ў тым, што б расказаць аб арышце вядомага на ўвесь свет праваабаронцы, але і данесці да людзей інфармацыю, якую яны не прачытаюць у дзяржаўных СМІ і не паглядзяць па беларускім тэлебачанні.

Ідэя правесці акцыю непасрэдна сярод працоўнага калектыву належыць праваабаронцу Анатолю Паплаўнаму, які, дарэчы, працуе на гэтым жа прадпрыемстве. Пакідаўшыя  завадскую прахадную работнікі з цікаўнасцю паставіліся да акцыі праваабаронцаў, наклад інфармацыйных улётак у падтрымку арыштаванага праваабаронцы, а таксама спецвыпуск бюлетэня "Гомельская Вясна” разышоўся літаральна за паўгадзіны.

Варта адзначыць, што гэта не першая акцыя гомельскіх праваабаронцаў пасля арышту кіраўніка незарэгістраванага праваабарончага цэнтра "Вясна". І хоць гарадскія ўлады адмовілі ім у правядзенні пікетаў, пачынаючы з дня затрыманьня Алеся Бяляцкага праваабаронцы вядуць у рэгіёне актыўную інфармацыйную кампанію пра абставіны крымінальнай справы, якая вылучана уладай супраць А. Бяляцкага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства