viasna on patreon

Стэфановіч: Маю права падаць зыск у Еўрапейскі суд

2011 2011-08-30T11:10:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Беларускія праваабаронцы могуць абскардзіць дзеянні Польшчы і Літвы па выдачы банкаўскіх рахункаў Алеся Бяляцкага.

Такую магчымасць не выключае намеснік старшыні праваабарончага цэнтру Вясна, Валянцін Стэфановіч. Першапачаткова пры дапамозе мясцовых адвакатаў парушэнне заканадаўства пры выдачы асабістых дадзеных Алеся Бяляцкага ды Валянціна Стэфановіча будзе аскарджвацца ў нацыянальных судах Літвы і Польшчы:

- Потым можна паспрабаваць звярнуцца ў Еўрапейскі Страсбурскі суд, бо паводле працэдураў, я, хоць і не з'яўляюся грамадзянінам краіны, якая ўваходзіць у Еўразвяз, але калі датычыцца справы спрэчкі з краінай, якая дапусціла парушэнні маіх правоў, якая уваходзіць у Еўразвяз і з'яўляецца сябрам Рады Еўропы, то я маю права падаць супраць гэтай краіны зыск у Еўрапейскі суд.

Валянцін Стэфановіч зазначае, што тое, што адбылося – гэта злоўжыванне органаў улады Літвы і Польшчы. Як паведамлялі раней літоўскія выданні, запыт Беларусі па выдачы рахункаў Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча ў Літве не змяшчаў неабходнай інфармацыі аб крымінальнай справе, паводле якой беларускія органы следства звярталіся па дапамогу да літоўскіх калегаў.

На падставе дадзеных з літоўскага міністэрства юстыцыі 4 жніўня быў затрыманы старшыня праваабарончага цэнтру Вясна Алесь Бяляцкі, свайго затрымання пасля вяртання ў Беларусь не выключае таксама і Валянцін Стэфановіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства