viasna on patreon

У Бабруйску затрымалі мясцовага кіраўніка Моладзі БХД

2011 2011-09-01T09:44:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Бабруйску 29 ці 30 жніўня затрымалі мясцовага каардынатара Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў (Моладзі БХД) Максіма Рыжкевіча. Пра гэта прэсавай службе БХД паведаміў А.Сапега.

Паводле яго словаў, актывіста затрымалі на трое сутак, пра што міліцыянты па тэлефоне паведамілі яго бацькам.

Як распавяла каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Таісія Кабанчук, яна не можа звязацца з Максімам Рыжкевічам з панядзелка, 29 жніўня.

"Я нават не ведаю, за што яго маглі затрымаць. Хіба за тое, што папрасіла яго сабраць подпісы ў абарону палітвязняў", - адзначыла яна. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства