viasna on patreon

З менскага сьледчага ізалятару выйшаў на волю Юры Радзівіл

2006 2006-06-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Юры Радзівіл адбыў у турме на вуліцы Валадарскага тры месяцы. Сеў напачатку вясны, выйшаў на волю напачатку лета, з торбамі зімовай вопраткі ў руках. Кажа, на шпацыры не выводзілі, таму перад вызваленьнем было адчуваньне, што ўбачыць на вуліцы сьнег, бо ў памяці заставаўся сакавік.

Актывіста перадвыбарчага штабу Казуліна Юрыя Радзівіла арыштавалі 2 сакавіка. Ён быў сьведкам разгону прыхільнікаў Аляксандра Казуліна каля Маскоўскага райаддзелу міліцыі, калі супрацоўнікі "Алмазу" ўпершыню за перадвыбарчую кампанію ўжылі баявую зброю. Малады чалавек працягвае настойваць на тым, што міліцыянты дзейнічалі не адпаведна сітуацыі, яны не назваліся і паводзілі сябе як бандыты. Ён не хавае крыўды, што ў выніку атрымаў на ўсё жыцьцё кляймо злачынцы, але на пытаньне, ці шкадуе, што ўвязаўся ў палітыку, цьвёрда адказвае: "Не, не шкадую".

За выбарамі 19 сакавіка і далейшымі падзеямі на Кастрычніцкай плошчы Юры Радзівіл назіраў з турмы на Валадарскага — наколькі гэта дазвалялі зьвесткі ад сукамэрнікаў ды інфармацыя з дзяржаўных мэдыяў. Цяпер малады чалавек папаўняе гэтыя зьвесткі. Ён кажа, што не чакаў такой актыўнасьці апазыцыі і вельмі задаволены, што людзі выйшлі на плошчу і дагэтуль працягваюць акцыі пратэсту. У будучым Юры Радзівіл не зьбіраецца ўхіляцца ад палітычнай дзейнасьці, але спачатку зьбіраецца больш часу прысьвячаць сям'і і наладзіць уласны бізнэс, які за тры месяцы ягонай адсутнасьці заняпаў, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства