Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня" і “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
У гэтым выпуску:
6 верасня
стала вядома, што падаткавая інспекцыя Партызанскага раёну Менску пастанавіла
спагнаць з намесніка старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянціна Стэфановіча 31 мільён 500
тысяч рублёў.
Пра найбольш гучныя факты
ў галіне правоў
чалавека - у “Хроніцы пераследу”.
За мінулы тыдзень рэгіянальныя праваабаронцы атрымалі яшчэ чатыры адмовы ў правядзенні пікетаў у падтрымку арыштаванага кіраўніка ПЦ “Вясна”, віцэ-прэзідэнта МФПЧ Алеся Бяляцкага. Заяўнікі адзначаюць, што адказы мясцовых чыноўнікаў выглядаюць нават не проста адпіскамі – у некаторых выпадках даходзіць да поўнага абсурду. Падрабязнасці - у рубрыцы “Падзея тыдня”.
Госць рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” – асуджаны па крымінальнай справе за Плошчу-2010 Андрэй Пратасеня. 27-гадовы палітвязень апынуўся на волі 1 верасня - у такзванай “другой хвалі” памілаваных. Чаму прашэнне пра памілаванне ў бабруйскай калоніі малады чалавек напісаў толькі з другой спробы? Пра гэта, а таксама пра яго ўражанні ад беларускай карнай сістэмы - гутарка з Андрэем Пратасенем.
У музычных паўзах – таксама малады і неабыякавы беларус, рэп-выканаўца Vinsent.
Слухаць выпуск: