viasna on patreon

Зміцеру Бандарэнку адмовіліся змякчыць пакаранне

2011 2011-09-13T11:18:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Камісія па ўмоўна-датэрміновым вызваленні і змене рэжыму пакарання адмовілася змякчыць меру пакарання каардынатару грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Па словах жонкі вязня, Вольгі Бандарэнкі, такое рашэнне было прынятае спешна, без уліку і разгляду усіх прад'яўленых ім дакументаў, якія давалі падставу для датэрміновага вызвалення:

- Учора я атрымала ад яго ліст, вось ужо пра гэтае паседжанне - 30 секунд, а потым сказалі, што «мы яшчэ недастаткова ведаем вашу асобу і будзем паўгода яе вывучаць». Гэта значыць, яны фактычна сказалі, праз паўгода можа пройдзе палавіна тэрміну яго пакарання і ўсё астатняе.

Асуджаны на два гады пазбаўлення волі за ўдзел у акцыі 19 снежня Зміцер Бандарэнка прайшоў складаную аперацыю на хрыбетніку. Ён ужо адбыў траціну тэрміну і на падставе лісту хадайніцтва, а таксама пасведчання аб занятасці, ён мог быць вызвалены, аднак яму ў гэтым адмовілі. Настпны разгляд справы прызначылі праз паўгода.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства