Іван Бедка судзіцца са Слонімскім райвыканкамам
13 верасьня слонімскі раённы суд разгледзіць скаргу
дэмакратычнага актывіста Івана Бедкі да мясцовага райвыканкама. Мясцовая
раённая адміністрацыя, на думку Бедкі, неабгрунтавана двойчы забараняла яму
праводзіць пікеты: у абарону палітзьняволеных і супраць зьбядненьня
насельніцтва.
У пісьмовых адмовах з райвыканкаму гаворыцца, што заяўкі на правядзеньне
пікетаў, якія плянаваліся на 6-га і 14-га жніўня, не адпавядаюць артыкулу 5
закона РБ “Аб масавых мерапрыемствах”.
Іван Бедка лічыць гэта звычайнай адпіскай, у якой мясцовыя ўлады нават не
палічылі патрэбным патлумачыць яму, што канкрэтна ў ягоных дзеяньнях не
адпавядае закону і гэтым самым парушылі яго канстытуцыйныя правы.
Будка кажа, што ў судзе ён будзе дамагацца канкрэтнага адказу на пытаньне, якія
пункты закону ён парушыў, калі падаў заяўку на пікеты.