У Маскве затрымалі Анатоля Лябедзьку
https://spring96.org./be/news/45601
2011
2011-09-13T12:11:26+0300
2011-09-13T12:11:26+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Беларускага апазіцыянера затрымалі ў аэрапорце "Дамадзедава".
Пра сваё затрыманне Лябедзька паспеў паведаміць былому сустаршыні расійскай партыі "Правая справа" Леаніду Гозману, перадаюць інфармацыйныя агенцтвы. Пасля гэтага Лябедзька перастаў адказваць на тэлефанаванні.
Раней беларускія памежнікі выказвалі меркаванні, што кіраўнік Аб'яднананй грамадзянскай партыі меў два пашпарты. Адзін, стары, у яго канфіскавалі супрацоўнікі КДБ. А па новым, нібыта, апазіцыянер ездзіць за мяжу цяпер. Гэтым памежнікі патлумачылі тое, што Лябедзька змог выехаць у Варшаву на сустрэчу з прэм'ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам.