viasna on patreon

За пікет у падтрымку Дашкевіча — чарговы завочны прысуд

2011 2011-09-13T13:02:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

10 сутак арышту горацкая суддзя Чаплыгіна вынесла брэсцкаму актывісту Змітру Шурхаю.

Прысуд быў вынесены яшчэ 25 жніўня, але пра гэта стала вядома толькі 13 верасня. Суддзя пастанавіла залічыць Шурхаю суткі, праведзеныя ў ізалятары ў Горках.

Нагадаем, што 2 жніўня каля горацкай калоніі міліцыянты затрымалі паўтара дзясятка актывістаў. Пікетоўцы патрабавалі пусціць адваката да палітвязня Змітра Дашкевіча. 10 затрыманых адразу атрымалі “суткі”, двое — штраф. Івану Шылу і Змітру Шурхаю далі адтэрміноўку ў судзе на пошукі адваката. Але на разгляд яны не паехалі. Днямі Шыла атрымаў 20 сутак арышту. Калі ён іх будзе адбываць, невядома, бо хлопец навучаецца ў Польшчы.

А Зміцер Шурхай з’яўляецца студэнтам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, які месціцца ў Вільні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства