Баранавіцкі гарвыканкам забараніў чарговы пікет
13 верасня 2011 года Баранавіцкі гарвыканкам забараніў правядзенне чарговага пікету ў падтрымку палітзняволеных грамадскаму актывісту Рыгору Грыку. Гэта стала вядома з пісьма за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дз.Касцюкевіча, якое атрымаў Рыгор Грык. У пісьме паведамляецца, што заяўнік парушыў арт.5 Закона “Аб масавых мерапрыемствах у РБ”, але ж не гаворыцца што канкрэтна парушыў заяўнік.
Рыгор Грык паведаміў, што ён катэгарычна не згодны з рашэннем выканкама. Ён мае вялікі вопыт у гэтай справе і аформіў дакументы на пікет своечосовы і ў адпаведнасці з заканадазствам. Таму грамадскі актывіст адразу напісаў заяву ў гарвыканкам, у якой просіць патлумачыць: якія ж палажэнні закона аб масавых мерапрыемствах ён парушыў?
Нагадаем, што Рыгор Грык планаваў правесці 18 верасня пікет у старым парку горада пад лозунгам “За нашу і вашу свабоду”, каб маральна падтрымаць асуджаных палітычных і грамадскіх актывістаў за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года ў Менску.