viasna on patreon

«Група Замежжа» заклапочаная адказам польскай генпракуратуры

2011 2011-09-13T16:24:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Рабочая група ў складзе недзяржаўных арганізацый згуртаваных у «Групе Замежжа» атрымала адказ з Генеральнай Пракуратуры на свой запыт у спараве магчымай выдачы Польшчай Беларусі дадзеных пра іншых, акрамя Алеся Бяляцкага, беларускіх апазіцыянэраў.

Сябра кіраўніцтва групы, Павал Казанэцкі лічыць, што яшчэ не вырашана, ці задаволіцца гэтым адказам, ці прызнаць яго няпоўным:

- Спадзяюся, што пракуратура гэта сур'ёзная ўстанова і прынамсі пасля такога скандалу адказ, які мы атрымліваем, згодны з праўдай. Таму я думаю, што капаць глыбей у гэтай справе на сённяшні дзень няма сэнсу. Баюся толькі, ці адказ, які мы атрымліваем, гэта толькі ў супакаенне нашага сумлення ці гэта сапраўды зачыняе справу.

Недзяржаўныя арганізацыі заклапочаныя тым, што магчыма, што ў рамках прававой дапамогі Польшча выдала Беларусі інфармацыю не толькі пра Алеся Бяляцкага, але і пра іншых асоб. Калі гэта сапраўды так, цяпер трэба іх аб гэтым папярэдзіць, каб яны маглі паспяхова абараняцца, калі супраць іх будуць узбуджаныя крымінальныя справы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства