viasna on patreon

Баранавічы: свабода палітзняволеным і праваабаронцам

2011 2011-09-19T12:54:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baranovichi-free-polit.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя салидарнасьці ў Баранавічах

Акцыя салидарнасьці ў Баранавічах

Раніцай 18-га верасня ў цэнтры горада на афішных тумбах з’явіліся ўлёткі з інфармацыяй пра палітычных зняволеных, а таксама пра арышт правабаронцы Алеся Бяляцкага з заклікам далучыцца да яго абароны. Акцыі адбываліся на вачах у гараджанаў, якія назіралі і з цікаўнасцю чыталі гэтыя інфармацыйныя бюлетэні.

Грамадскі актывіст Рыгор Грык адзначыў, што гэтай акцыяй мы жадалі прыцягнуць увагу людзей да таго факту, што Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе ўлады садзяць людзей у турмы за палітычныя погляды.

А праваабаронца Сяргей Гоўша паведаміў, што грамадскія актывісты хацелі распрастраніць як мага болей інфармацыі пра абставіны турэмнага зняволення праваабаронца Алеся Бяляцкага. Ён дадаў, што цяпер неабыякавыя людзі плануюць сабраць подпісы ў падтрымку Алеся Бяляцкага з нагоды яго дня народзінаў і накіраваць на яго адрас, а таксама іншым палітвязням, віншавальныя тэлеграмы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства