viasna on patreon

У былога палітвязня Кіркевіча правялі ператрус

2011 2011-09-19T16:06:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Былы палітвязень Аляксандр Кіркевіч чакае, калі яго выклічуць на адміністрацыйную камісію Ленінскага раёна Гродна.

У ноч з 16 на 17 верасня яго затрымалі разам з Веранікай Велігор, таксама актывісткай Маладога фронту. Кіркевіч і Велігор распаўсюджвалі ўлёткі, прысвечаныя маўклівай акцыі 21 верасня, паведамляе Радио «Свабода».
У Велігор забралі ноўтбук. Пазней міліцыянеры канфіскавалі сістэмны блок кампутара ў кватэры Кіркевіча.
17 верасня Алеся Кіркевіча і Вераніку Велігор выклікалі ў аддзяленне міліцыі «Цэнтр», папярэдзілі, што пратакол, складзены, нібыта, за парушэнне правілаў добраўпарадкавання, накіруюць у раённую адміністрацыйную камісію.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства