Салідарныя з Беларуссю: паштоўка зняволенаму Алесю Бяляцкаму
Недзяржаўныя
арганізацыі, якія супрацоўнічаюць з прадстаўнікамі недзяржаўнага сектара ў
Беларусі, аб'яднаныя ў Групу "Замежжа" арганізуюць акцыю, у рамках якой усе
жадаючыя могуць адправіць паштоўку з пажаданнямі Алесю Бяляцкаму, заслужанаму беларускаму праваабаронцу, які
знаходзіцца пад арыштам з 4-га жніўня, у тым ліку і
па прычыне перадачы беларускім уладам інфармацыі аб ім польскай
Генпракуратурай.
Паштоўкі
з пажаданнямі ў мінулую суботу, 17 верасня, жыхары і госці Варшавы падпісвалі
падчас Пікніка VI Агульнапольскі агляд Форуму няўрадавых ініцыятываў у цэнтры
польскай сталіцы, у Кракаўскім Прадмесці. Сярод
адпраўнікоў - і 1 300 удзельнікаў Форуму, які праходзіць гэтымі днямі і з’яўляецца
найбольш маштабнай сустрэчай няўрадавых арганізацый Польшчы.
“У
Алеся Бяляцкага 25 верасеня будзе дзень нараджэння. Сылаючы яму паштоўку з
пажаданнямі: “Дарагі Алесь, мы жадаем Табе радавацца свабодзе ў сваёй краіне як
мага хутчэй!” Мы хочам выказаць нашу салідарнасць з ім і ўсімі дзеячамі, якія
пераследуюцца рэжымам Лукашэнкі і шкадаванне ў
сувязі з дачыненнем нашых уладаў да яго зняволення. Паштоўкі з сабранымі
подпісамі мы вышлем ў Менск, на адрас, дзе ўтрымліваецца Бяляцкі. Інфармацыю
пра акцыю мы перададзім супрацоўнікам у "Вясну". Нам трэба выклікаць
шырокі рэзананс, мы хочам, каб гэтых паштовак было як мага
больш!”, - адзначае Павел Багіньскі,
дырэктар праграмы Адкрытая Еўропа Фонду Баторыя.
Арганізатары
акцыі адзначаюць, што толькі за два дні - 14-15 верасня - ужо было падпісана
больш за 1 300 паштовак! Паштоўкі
падпісалі таксама Міністр Кшыштаў
Станоўскі і саветнік Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Тадэвуш Мазавецкі.
Таксама
адзначаецца досыць высокая зацікаўленасць СМІ: пра гэту акцыю можна прачытаць у
газетах, яна анансавалася на радыё TOK FM, суботнім ранкам 17 верасня пра яе
казалі ў тэлевізійных праграмах, запрашаючы гледачоў у Кракаўскае Прадмесце
падпісаць паштоўкі.
Алесь
Бяляцкі з'яўляецца адным з найбольш вядомых беларускіх грамадскіх дзеячаў,
кіраўніком Праваабарончага цэнтра "Вясна", а таксама віцэ-прэзідэнтам
Міжнароднай Федэрацыі за Правы Чалавека (FIDH). У
чэрвені падчас правядзення Wrocław Global Forum ён быў узнагароджаны Прэміяй
Свабоды. У
пачатку жніўня праваабаронца быў затрыманы беларускімі службамі на падставе
таго, што нібыта ўхіляўся ад выплаты падаткаў: праз адкрытыя на яго прозвішча
рахункі ў банках у Польшчы і Літве перадавалася дапамога і кампенсацыі для асобаў,
рэпрэсаваных беларускімі ўладамі. Бяляцкі
быў затрыманы ў тым ліку на падставе інфармацыі, перададзенай польскай
Генпракуратурай. Яму
пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі. Ён утрымліваецца ў
следчым ізалятары ў Менску.