viasna on patreon

Саннікава перавялі ў іншую калонію

2011 2011-09-21T10:34:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдата ў прэзідэнты перавялі з калоніі ў Наваполацку ў Бабруйскую ВК-2. Пра гэта паведаміла жонка палітыка Ірына Халіп. Сёння яна атрымала тэрміновую тэлеграму аб пераводзе Андрэя Саннікава ў іншую калонію.

На думку жонкі палітвязня, перавод у іншую калонію – гэта спроба націснуць на Андрэя Саннікава. У Наваполацкай калёніі ён карыстаўся аўтарытэтам у зняволеных, а адміністрацыя адмовілася яго "прэсаваць".

"Дапускаю, што адміністрацыя Наваполацкай калоніі адмовілася" прэсаваць" Андрэя наконт памілавання – да яго нават ні разу з гэтым не звярталіся. Магчыма," бабруйскія "апынуліся згаворлівей",- лічыць Ірына Халіп.

"Гэта сведчыць пра тое, што Андрэя Саннікава ніхто не збіраецца вызваляць, і ўсе гэтыя абяцанні – не больш, чым чарговая спроба ўвесці ўвесь свет у зман. Калі б кандыдатаў у прэзідэнты збіраліся вызваляць, то ніхто не пераводзіў бы яго ў іншую калонію",- заявіла жонка палітыка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства