Затрыманы прадстаўнік адной з пацярпелых падчас выбуху, які выступаў супраць смяротнага пакарання
Вечарам 20 верасня па невядомых прычынах у Мінску быў затрыманы Аляксандр Круты. На судзе па справе аб тэракце ў мінскім метро ён прадстаўляе інтарэсы сваёй дачкі Інэсы, пацярпелай падчас выбуху 11 красавіка.
Як сказала Інэса Крутая, бацька патэлефанаваў ёй напярэдадні прыкладна ў 20 гадзін і сказаў толькі, што яго затрымалі і даставілі ў Маскоўскае РУУС. Аб прычынах затрымання ён нічога не казаў.
Як удалося высветліць сваякам прыкладна ў 14 гадзін 21 верасня, Круты знаходзіцца ў Маскоўскім РУУС.
Яму інкрымінуецца ўчыненне злачынства, прадугледжанага часткай 1-й артыкула 339-га Крымінальнага кодэкса «Хуліганства».
У чым дакладна ён абвінавачваецца, сваякам у міліцыі адмовіліся сказаць. Родным затрыманага было толькі паведамлена, што пытанне пра абранне ў адносінах да яго меры стрымання будзе вырашана вечарам 21 верасня.
Аляксандр Круты актыўна паводзіў сябе ў працэсе па справе аб тэракце. Менавіта яму належала хадайніцтва аб пераносе суда да вырашэння пытання аб адмене ў Беларусі смяротнай кары, стварэнні інстытута прысяжных засядацеляў і ўвядзення іх у працэс.
Інэса Крутая сёння ўпершыню прыйшла на пасяджэнне суда і мяркуе звярнуцца да суддзі з заявай, у якой запатрабуе прыпыніць працэс да таго час, пакуль яе бацька не будзе зноў дапушчаны ў суд у якасці яе прадстаўніка. Сама Інэса Крутая наведваць суд не ў стане, бо атрымала сур’ёзныя траўмы падчас тэракту.