viasna on patreon

МЗС Беларусі адмовілася назваць прычыны анулявання візы Яўгену Вапу

2011 2011-09-21T15:57:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” атрымала адказ Міністэрства замежных спраў Беларусі на паўторны зварот з просьбай патлумачыць прычыны анулявання ўязной візы ў Беларусь старшыні ўправы Радыё Рацыя Яўгену Вапу.

У лісце, падпісаным намеснікам міністра Сяргеем Алейнікам, гаворыцца, што “даць інфармацыю аб прычынах анулявання візы для ўезда ў Рэспубліку Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Польшча Яўгену Вапу не прадстаўляецца магчымым”. Як зазначае старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Ніна Шыдлоўская, накіроўваючы зварот у беларускі МЗС не было вялікіх спадзяванняў на іншы адказ, але сітуацыя не павінна застацца такой як ёсць.

- Такія асобы, як спадар Вапа, мусяць мець безперашкодны ўезд у нашую краіну. Мы як арганізацыя, сябрам Вялікай Рады якой з'яўляецца спадар Вапа, будзем далей звяртацца ў адпаведныя інстанцыі, каб гэтае рашенне было не толькі перагледжанае, але адмененае. Будзем усё ж такі дамагацца перагляду стаўлення да дзеячаў беларусаў замежжа, якія стаяць на нацыянальных пазіцыях, каб яны адчувалі тут сябе не гасцямі (у дадзеным кантэксце няпрошанымі гасцямі), а ганаровымі сынамі і дочкамі нашай Беларусі.

Яўген Вапа з’яўляецца сябрам Вялікай Рады Згуртавання “Бацькаўшчына” і менавіта па запрашэнні “Бацькаўшчыны” ён атрымаў службовую візу для ўезду ў Беларусь. 23 траўня пры перасячэнні беларускай мяжы беларускія памежныя службы анулявалі візу Яўгену Вапу, не пусціўшы яго на тэрыторыю Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства