Амбасадар ЭЗ: «Вызваленьне палітвязьняў — папярэдняя ўмова ўсіх магчымых перамоваў»
https://spring96.org./be/news/45778
2011
2011-09-21T17:35:02+0300
2011-09-21T17:35:02+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Эўразьвяз гатовы да перазагрузкі дачыненьняў зь Беларусьсю пры выкананьні Менскам некаторых умоваў, — заявіла на прэсавай канфэрэнцыі амбасадар Эўразьвязу ў Беларусі Майра Мора.
«Пытаньні эканамічнай дапамогі і вызваленьня палітзьняволеных ніякім
чынам не зьвязаныя. Але вызваленьне і рэабілітацыя ўсіх палітвязьняў —
папярэдняя ўмова ўсіх магчымых перамоваў», — заявіла Мора.
Яна таксама выказалася наконт сёньняшняй маўклівай акцыі пратэсту.
«Вельмі важна будзе пабачыць, што адбудзецца сёньня. Мы назіраем
за ўсім, што адбываецца ў Беларусі, і асабліва ў сфэры правоў чалавека,
і сёньняшнія падзеі будуць пэўным паказьнікам», — сказала амбасадарка
Эўразьвязу.