viasna on patreon

Літва пашырае «чорны спіс» беларускіх чыноўнікаў

2011 2011-09-21T17:58:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/litva-es.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вільня плануе забараніць ўезд у Літву яшчэ 18 беларускім службовым асобам. Гэтыя чыноўнікі звязаныя з пераследам беларускага праваабарончага цэнтра «Вясна» і ягоных кіраўнікоў, паведамляе сайт Хартыя’97 са спасылкай на МЗС Літвы.

Прозвішчы і пасады чыноўнікаў не называюцца, адзначаецца, што яны «звязаныя з пераследам цэнтра абароны правоў чалавека «Вясна» і ягоных лідэраў». На аснове дзеючых законаў, з адпаведнай просьбай МЗС звярнуўся ў Дэпартамент міграцыі.

Па паведамленні міністэрства, Літва таксама звярнулася да іншых дзяржаваў ЕЗ з заклікам разгледзець магчымасць унясення згаданых службовых асоб у свае спісы непажаданых замежных грамадзянаў.

З-за рэпрэсій супраць апазіцыі, якія праводзяцца афіцыйным Менскам, ЕЗ ужо забараніў уезд на ягоную тэрыторыю 200 высокапастаўленым беларускім чыноўнікам.

Як паведамлялася, на падставе інфармацыі, перададзенай у межах дамоваў аб аказанні прававой дапамогі з Літвы і Польшчы беларускім праваахоўным органам, у жніўні быў арыштаваны кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна». Яму было афіцыйна прад'яўленае абвінавачанне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды дзяржаве ў асабліва буйным памеры (ч. 2. арт. 243 Крымінальнага кодэкса Беларусі).

У цяперашні час ён знаходзіцца ў СІЗА N1 Менска, яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства