viasna on patreon

У БАЖ прыйшлі лісты ад Бандарэнкі і Бяляцкага. У абодвух вязняў хутка дні нараджэння

2011 2011-09-22T11:55:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Следам за лістом ад Паўла Севярынца журналісцкая арганізацыя атрымала пасланні ад яшчэ двух сваіх сябраў — Алеся Бяляцкага і Дзмітрыя Бандарэнкі. Алесь пісаў з СІЗА на Валадарскага 13 верасня, Дзмітрый — з магілёўскай калоніі 14 верасня.

«Шаноўныя калегі! Дзякуй за вашу падтрымку, за намаганні па маім вызваленні, за чалавечую ўвагу і салідарнасць! Цікава, што ў нашай краіне Дзень міжнароднай салідарнасці журналістаў супадае з Днём нацыянальнай вайсковай славы :). Дзякуй за вашы звароты ва ўсе крыніцы і судовую характарыстыку. Гэта вельмі звужае поле для манэўру аматарам „красного словца“…», — гаворыцца ў пасланні Дзмітрыя Бандарэнкі.

«Пішу па-суседзку, бо апошні месяц перамясціўся ада вас яшчэ бліжэй (офіс БАЖ знаходзіцца непадалёк ад вул. Валадарскага — на Камсамольскай — заўв. БАЖ). У мяне ўсё нармальна, жывы-здаровы. Вядома, сумую тут і па сваіх, і па вас, але, мабыць, такая мая пляніда. Ну, і, вядома, не хапае мне вёскі, лесу, кветак, але страюся пра гэта не думаць. Агромністая грамада людзей губляе штохвілінна знайна болей. Жыццё ўвогуле без стратаў немагчымае. А якраз праз розныя „непрыемнасці“ і пачынаеш цаніць жыццё….», — піша Алесь Бяляцкі.

Дрэчы, у абодвух сябраў БАЖ хутка дні нараджэння — Алесь Бяляцкі адзначыць яго 25 верасня, Дзмітрый Бандарэнка — 28-га.

Заклікаем сябраў арганізацыі і проста неабыякавых людзей падтрымаць вязняў лістом, паштоўкай ці проста тэлеграмай.

Дзмітрый Бандарэнка:
213105, Бандарэнку Дзмітрыю Яўгенавічу, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, п/а Вейна, папраўчая калонія № 15, карантын.

Алесь Бяляцкі:
220030, Бяляцкаму Алесю Віктаравічу, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА № 1.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства