Андрэю Пачобуту могуць забараніць выезды за мяжу
Гарадзенскі журналіст “Газеты Выборчай” Андрэй Пачобут 26 верасня наведае крымінальна-выканаўчую інспекцыю, куды яго выклікаюць дзеля таго, каб абвесціць, якое пакаранне чакае журналіста за паклёп на кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку.
- На ўлік паставяць, абвесцяць
умовы, на якіх я буду адбываць пакаранне. Гэта традыцыйная працэдура. Адзінае,
што яна была паскорана. Звычайна дакументы з суду ў інспекцыю ідуць тыдзень,
нават больш могуць ісці. У маім выпадку ў сераду быў абвешчыны прысуд, а ўжо ў
пятніцу я атрымаў позву, так што мае дакументы былі перададзены ў
экспрэс-тэмпе.
Як чакае Андрэй Пачобут, яму забароняць выезды за мяжу, а калі гэта загад
Дэпартамента выканання пакаранняў, то абскарджваць такое рашэнен не мае сэнсу і
з такім жа поспехам можна складаць скаргі ў турме, лічыць гарадзенскі
журналіст.