viasna on patreon

Працяг суду над апошнім з фігурантаў “масавых беспарадкаў”

2011 2011-09-26T14:55:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baranovich_sviataslau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Святаслаў Барановіч

Святаслаў Барановіч

28 верасня ў судзе Маскоўскага раёна Менска працягнецца працэс па справе Святаслава Барановіча, фігуранта “масавых беспарадкаў”, які зараз знаходзіцца пад падпіскай аб нявыяздзе. Пачатак суда – а 10-ай гадзіне.

Судовы працэс распачаўся 29 жніўня на чале з суддзёй Аленай Рудніцкай, з боку абвінавачання - пракурор Серакоў. Па справе праходзяць 30 пацярпелых супрацоўнікаў праваахоўных органаў, але толькі 12 з іх з’явіліся на першае паседжанне. У выніку суддзя перанесла працэс на 28 верасня, задаволіўшы хадайніцтва адваката пра змену меры стрымання на падпіску аб нявыездзе.

Святаслаў Барановіч з 15 чэрвеня ўтрымліваўся пад вартай у СІЗА № 1 на Валадарскага. Яму прад’яўлена абвінавачанне па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса – “удзел у масавых беспарадках”, што караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства