Баранавіцкі актывіст падаў заяўку на пікет у падтрымку Юліі Цімашэнка
https://spring96.org./be/news/45883
2011
2011-09-26T16:28:57+0300
2011-09-26T16:28:57+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/hryk-baranavichy.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
26 верасня ў Баранавічах Рыгор Грык падаў заяву на правядзенне пікету ў падтрымку былога прэм’ер-міністра Украіны Юліі Цімашэнка. Грамадскі актывіст плануе правесці пікет 16 кастрычніка, з 16 да 17 гадзінаў, у старым гарадскім парку.
Заяўнік паведаміў, што дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі мала ўвагі надаюць судоваму працэсу над Ю.Цімашэнка. “Таму мы хочам маральна падтрымаць экс кандыдата ў прэзідэнты Украіны і расказаць праўду пра абставіны арышту і судовага працэсу над Ю.У. Цімашэнка”, - дадае Рыгор Грык.
Чатыры папярэднія пікеты, якія Рыгор Грык хацеў правесці летам і ўвосень 2011 года, Баранавіцкі гарвыканкам забараніў.