viasna on patreon

Афіцыйныя ўлады выкарыстоўваюць прынцып сіметрычнасьці - складзены сьпіс замежных асобаў, якім будзе абмежаваны ўезд у краіну

2006 2006-06-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 чэрвеня на брыфінгу прэсавы сакратар МЗС Андрэй Папоў завіў, што беларускі бок прыняў меры ў адказ на візавыя санкцыі Еўрасаюзу, ЗША і іншых дзяржаваў. Паводле спадара Папова, яны заснаваныя на прынцыпе сіметрычнасьці: "Беларускім бокам падрыхтаваны сьпіс асобаў, адносна якіх будуць ужытыя візавыя абмежаваньні на ўезд. Гэтыя меры распаўсюджваюцца на адпаведную катэгорыю асобаў з краінаў Эўразьвязу, ЗША і іншых краінаў, якія афіцыйна далучыліся да абмежавальных мераў, якія ЗША і Эўразьвяз увялі адносна нашай краіны. У гэты сьпіс увайшлі найбольш адыёзныя палітычныя дзеячы і асобы, якія сістэматычна зарэкамэндавалі сябе як перадузятыя адносна нашай краіны, ствараюць заведама скажонае ўяўленьне пра палітычную і эканамічную сітуацыю ў Беларусі. У сьпіс уключаныя таксама асобы, якія спрабавалі ўмяшацца ва ўнутраныя справы Беларусі як сувэрэннай краіны падчас прэзыдэнцкіх выбараў, якія заклікалі і заклікаюць да ўвядзеньня шырокамаштабных санкцыяў адносна Беларусі".

Колькасьць і імёны асобаў, паводле афіцыйнага прадстаўніка беларускага МЗС, не паведамляюцца.

Кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заявіў Радыё Свабодзе, што такім крокам беларускія ўлады толькі пашыраюць сваю самаізаляцыю. Але з іншага боку, тое, што гэтыя асобы трапілі ў лукашэнкаўскі сьпіс, надае ім папулярнасьці ў іхных краінах.

Нагадаем, 10 красавіка Рада Эўрапейскага зьвязу зацьвердзіла сьпіс беларускіх чыноўнікаў, адказных за ўдзел у фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Гэтым людзям забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу. У сьпісе  31 асоба на чале з Аляксандрам Лукашэнкам. Яшчэ шэсьць высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў ужо знаходзіліся ў сьпісе Эўразьвязу. Пазьней Эўразьвяз увёў фінансавыя санкцыі адносна 36 беларускіх чыноўнікаў. Санкцыі прадугледжваюць арышт банкаўскіх рахункаў і нерухомасьці беларускіх чыноўнікаў  гэта датычыць і Аляксандра Лукашэнкі. Абмежавальныя санкцыі падтрымалі краіны-сатэліты Эўразьвязу, а таксама ЗША.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства