viasna on patreon

Горацкі прадпрымальнік і грамадзкі актывіст Дзям'ян Франкоўскі быў пакараны раённым судом штрафам у памеры 20 базавых вялічыняў (600 000 рублёў)

2006 2006-06-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд адбыўся 6-га чэрвеня, паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА. Фармальнай падставай для пакараньня стала праверка падатковай інспэкцыяй яго гандлёвай кропкі, якая працуе на мясцовым рынку. Зараз гэта адзінае месца ў Горках, дзе прадаюцца "Белгазета" ды "Народная воля". Там часьцяком можна атрымаць таксама бясплатныя нумары "Народнай волі", газэты ПКБ "Товарищ", розныя інфармацыйныя бюлетэні. У апошнія месяцы гандлёвая кропка сп.Франкоўскага неаднаразова падвяргалася догляду з боку супрацоўнікаў міліцыі, ды іншых органаў кантролю, якія кожны раз правяралі выходныя дадзеныя менавіта незалежных выданьняў і прапанавалі спыніць іх распаўсюд. Як лічыць прадпрымальнік, апошняя праверка  помста улады за яго прынцыповую пазыцыю ў гэтым пытаньні.

Сам сп. Франкоўскі зьяўляецца лідэрам мясцовых сацыял-дэмакратаў, прыхільнікаў А.Казуліна, актыўна ўдзельнічае ў розных грамадзкіх кампаніях. На яго думку, беларускія ўлады зараз адмыслова ствараюць надзвычай складаныя ўмовы для прыватных гандляроў друкаванай прадукцыяй, каб скараціць колькасьць распаўсюджвальнікаў незалежнай прэсы. У прыватнасьці, напярэдадні выбараў быў значна ўскладанены парадак падаткаабкладаньня прадпрымальнікаў, якія гандлююць менавіта газэтамі, пасьля чаго ў Горках з пяцёх такіх гандляроў трое спынілі гэты від дзейнасьці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства