viasna on patreon

Гарадзенскія ўлады імкнуцца сарваць правядзенне Народнага сходу

2011 2011-10-04T15:09:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/narodny_shod_ulyotki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напярэдадні 8-га кастрычніка, дня, на які прызначаны Народны сход, уладныя структуры асабліва актыўна праводзяць “прафілактычныя мерапрыемствы” па запалохванні грамадcка актыўнай часткі насельніцтва. Пад псіхалагічны ціск падпалі многія актывісты.

Прыкладам Ігар Грыгалец - грамадскі актывіст, які быў затрыманы і аштрафаваны падчас акцыі “маўклівага пратэсту”, а таксама з’яўляўся адным з ініцыятараў правядзення пікету “Супраць падвышэння цэн і збяднення насельніцтва” (у яго правядзенні было адмоўлена гарвыканкамам) - паведаміў, што праваахоўныя органы турбуюць яго і яго блізкіх. Людзі ў цывільным рэгулярна наведваюць яго кватэру і папярэджваюць пра адказнасць за ўдзел у несанкцыяваных мерапрыемствах.

На сёняшні дзень у горадзе над Нёманам вельмі распаўсюджаная практыка, калі “палітычна небяспечных” грамадзян выклікаюць у міліцыю і падатковую інспекцыю, праводзяць з імі прафілактычныя размовы па месцы працы ці вучобы, выкарыстоўваюць іншыя формы псіхалагічнага прэсінгу. Выглядае на тое, што ўлады ўсімі магчымымі сродкамі імкнуцца сарваць правядзенне Народнага сходу, стварыць у горадзе атмасферу страху і падпарадкавання.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства