Севярынец: Гэта ненармальна, калі ў такой установе няма дзе памыцца
https://spring96.org./be/news/46094
2011
2011-10-04T15:55:55+0300
2011-10-04T15:55:55+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У спецкамендатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна, няледзячы на адсутнасць гарачай вады, адмовіліся прыняць бойлер, які прывёз сустаршыня Беларускай храсціянскай дэмакратыі Георгій Дзмітрук.
- Пры сённяшняй сістэме татальнага кантролю, калі ўсе ўсіх баяцца, баяцца ўзяць такую дапамогу на баланс спецустановы, баяцца яе ўсталяваць. У выніку сто асуджаных чалавек застаюцца без гарачай вады. У добрым выпадку раз на тыдзень ездзім у лазню ў Пружанах. Але спадзяемся, што ўдасца ўсё ж такі, бо людзі хочуць жыць лепей, гэта ненармальна калі ў такой установе няма дзе памыцца.
У спецкамендатуры ў вёсцы Куплін “на хіміі” адбывае трохгадовае пакаранне за ўдзел у Плошчы 2010 сустаршыня БХД Павел Севярынец.