viasna on patreon

Кірмашом па Народным сходзе

2011 2011-10-05T17:09:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/babruisk3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра тое, што мясцовыя дэмакратычныя актывісты збіраюцца ладзіць Народны сход, у раёне гандлёвага цэнтра “Вэстар” у Бабруйску ведаюць усе, у тым ліку ўлады. Сябра аргкамітэта Віктар Бузінаеў нават даслаў супрацоўнікам міліцыі і прадстаўнікам “вертыкалі” на яго лісты з запрашэннямі.

Улады адрэагавалі традыцыйна – аб’явілі, што на пляцоўцы ля “Вэстара” 8 кастрычніка адбудзецца кірмаш “Бабруйская восень”. Нагадаем, што рознага кшталту кірмашы-святкаванні аддзел культуры ладзіў і ўлетку на плошчы па серадах, каб пратэстоўцы “згубіліся” ў масоўцы. 

Адметна, што гэты кірмаш ладзіцца ў горадзе ўжо не першы год, але раней яго праводзілі ў раёне цэнтральнага рынка. Гандаль будзе ісці цэлы дзень – з 10:00 да 17:00.

Віктар Бузінаеў рэагуе на гэтую навіну досыць аптымістычна.

-Тое, што будзе кірмаш, не здзівіла мяне, - пасміхаецца Віктар. – Раней яны плошчу “мініравалі”, зараз гандляваць будуць. Прычым вырашылі гэта літаральна за пару дзён. Думаю, гэта будзе нам плюсам, бо людзі прыйдуць на Сход і будуць адчуваць сябе ў бяспецы. Калі што, змогуць сказаць, што ішлі набываць бульбу!

Таксама бабруйскі дэмактывіст адзначыў, што на дадзены момант сябрамі аргкамітэта сабраная неабходная кольскасць подпісаў для правядзення Народнага схода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства