Уладзімір Шанцаў абскарджвае папярэджанне пракуратуры
Сёння кіраўнік абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі і сябра аргкамітэту па падрыхтоўцы Народнага сходу ў Магілёве Уладзімір Шанцаў абскардзіў афіцыйнае папярэджанне раённай пракуратуры. Адпаведную заяву палітычны дзеяч падаў у Магілёўскую абласную пракуратуру.
Нагадаем, што ўчора Уладзімір Шанцаў быў папярэджанны пракуратурай Ленінскага раёна за подпісам пракурора Сніткова аб недапушчальнасці дзеянняў, якія могуць парушыць закон “Аб масавых мерапрыемствах Рэспублікі Беларусь”. У выпадку парушэння гэтага заканадаўства актывіст папярэджваўся аб адказнасці.
Уладзімір Шанцаў лічыць, што такімі папярэджаннямі ўлада хоча перашкодзіць у правядзенні Народнага сходу, які мусіць адбыцца заўтра, 8 кастрычніка.
“Сцвярджэнні пракурора Сніткова аб тым, што я магу парушыць заканадаўства пры падрыхтоўцы Народнага сходу нічым не падмацаваныя. Мы кіруемся выключна нормамі закона. Хто правяраў і даказаў, што арганізатары парушальнікі гэтага закона? Калі б сход быў прымеркаваны рамонту дарог, ці іншай сацыяльнай тэматыцы, то на яго бы ніхто не звярнуў увагу, там жа дзе ёсць палітыка – адразу пачынаюцца перашкоды”, - гаворыць Уладзімір Шанцаў.
Тым часам сябра аргкамітэту не верыць у тое, што Магілёўская абласная пракуратура адменіць папярэджанне, аднак адстумаць ад арганізацыі запланаванага сходу не збіраецца.