У Мастах да затрыманняў далучылася ДАІ
https://spring96.org./be/news/46279
2011
2011-10-07T18:30:24+0300
2011-10-07T18:30:24+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/milicyja-uaz.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Мастах сёння супрацоўнікі дарожнай аўтаінспекцыі затрымалі актывіста рэгіянальнага Руху”За свабоду” з Бярозаўкі Лідскага раёну Сяргея Трафімчыка. Яго машыну спынілі, пасля чаго міліцыянты правялі яе агляд і забралі стос газет “Новы час”, а таксама некаторыя рэкламныя матэрыялы іншых незалежных медый. Міліцыянты патлумачылі затрыманне машыны Трафімчыка тым, што нібыта яна знаходзіцца ў вышуку, а яго самога выклікалі на заўтра ў Мастоўскі РАУС на 11-ю гадзіну. Грамадскі актывіст лічыць такія дзеянні мясцовай міліцыі незаконнымі.