Дактыласкапіяй не абыйдзецеся: Віктара Калесніка выклікалі і ў пракуратуру
Віктара
Калесніка, арганізатара Народнага сходу ў Полацку, выклікалі ў пракуратуру, каб
афіцыйна папярэдзіць "аб недапушчальнасці падрыхтоўкі да здзяйснення дзеянняў,
якія парушаюць нормы Закона Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у РБ
".
Усе спробы Калесніка растлумачыць, што ён не збіраецца праводзіць «масавую вулічную
акцыю", а просты сход мясцовых жыхароў, які такой акцыяй не з'яўляецца, аказаліся
прадказана безвыніковымі. Калесніку ўручылі на рукі папярэджанне, дзе гаворыцца
аб магчымасці прыцягнення яго да адміністратыўнай адказнасці ў выпадку
правядзення ім недазволенага мерапрыемства.
На сённяшні дзень актывісту раней была перададзена позва аб абавязковым праходжанні
дактыласкапіі, хоць, па словах Віктара, ён ужо праходзіў яе раней і не палічыў сябе
абавязаным паўторна на яе з'яўляцца.